The Landscapes Of Bog (Краявiды багны)
- Massenhinrichtung (2018)You are listening to the song The Landscapes Of Bog (Краявiды багны) by Massenhinrichtung, in album The Last Bird Of Hope. The highest quality of audio that you can download is flac . Also, you can play quality at 32kbps, view lyrics and watch more videos related to this song.
- The Pulse Of Life (Пульс жыцця) - Massenhinrichtung
- Black Vein (Чорная вена) - Massenhinrichtung
- Wildfire (Чорвань - балотны агонь) - Massenhinrichtung
- Mass Scourge (Масавая кара) - Massenhinrichtung
- The Landscapes Of Infinity (Краявiды бясконцасцi) - Massenhinrichtung
- The Last Bird Of Hope (Апошняя птушка надзеi) - Massenhinrichtung
- The Bottom (Дно) - Massenhinrichtung
- The Landscapes Of Bog (Краявiды багны) - Massenhinrichtung
Lyrics
Шэрасць спустошаных рэк
Дзе палае сумлення пажар
Пакідае ўсё ў адзіноце
Дзе імглісты і змрочны абшар
Наш каменны гонар у тым
Што балотны водар як дым
Рэжа шыі шлейфам густым
І дратамі кронаў ялін
Невядома колькi гадоў
Нам адведзена тут блукаць
Нам, наогул, вядома - нiшто
І чаго ад сябе чакаць.
Дзе адвечны змрок кідае цень
Там, дзе ноч ніколі не бачыць дзень
Там, дзе падарожных дамаў ход
Аддзяляе ўсё за плотам плот
Дзе неясыць точыць кіпцюры
Велічна глядзіць ва ўсе бакі
Там туманным ззяннем паланіц
Рэха нараджае шлях грамніц
Чорны арнамент калючага дроту
Целы, прапахлыя дымам і потам
Крывавае сонца, палаючы тлен
Дзе судна жыцця ідзе асуджана ў крэн.
Дэвіант – дэман, забыўшы пастулат
Дэвіант – морачны сатаны вар'ят
Дэвіант – верна ступіўшы крок назад
Дэвіант, дэвіант, дэвіант!
Ўсе унутры гарыць у агні
І ты не бачыш ў цемры ўжо прамяні
Прастора яго гэта цёмны кут
Дзе няясыці пішуць чорны жыццёвы статут.
Колькі ж я лёсу чакаю
У прыцемках твані знікаю
Дзе бачныя сярод чорнай ночы
Крывёю залітыя вочы
У нізіннай імгле
Дзе смерцю дзьме
Крумкач звярнецца да цябе
Гараць у агні
І лічаць дні
Апошняй зоркі прамяні.
Тонны кволых жыццяў, што мусяць забіваць
Згубілі свае сцежкі, каб свой скон усведамляць
Сотні марных лёсаў, што спалены на тлен
Шукаюць прагна выйсця, а судна дала крэн.
Колер балотаў гадамі змяняўся
Мы з тых, хто сярод іх нараджаўся
Мы іх напаўнялі ахвярнай крывёй
Бо мы з тых, хто хворы гэтай шалёнай гульней.
Колькі ж я лёсу чакаю
У прыцемках твані знікаю
Дзе бачныя сярод чорнай ночы
Крывёю залітыя вочы
З маіх кіпцюроў няма выйсця
Напругай ламаючы кісці
Трашчаць схаладнелыя косці
На пагосце
На адзічэлым пагосце.
У нізіннай імгле
Дзе смерцю дзьме
Крумкач звярнецца да цябе
Гараць у агні
І лічаць дні
Апошняй зоркі прамяні.
Бяссэнсоўнае жыццё
Бяссэнсоўная смерць.
Recent comments